Каляды ў Батумі

24.12.2024 18:00 - 20:00 прастора «аКсяродак» (Parnavaz Mepe St. 60) ад 5 лары



 У аўторак, 24 снежня, маленькіх беларусікаў Батумі і іх бацькоў клічуць святкаваць Каляды і Раство.







Дата і час: 24 снежня ў 18.00

Месца: прастора «аКсяродак», Parnavaz Mepe St. 60, Батумі 




Чаму ў адных на святы цёпла і ўтульна, а ў іншых зімна і самотна? 

Што рабіць, калі ўсе падарункі скончыліся яшчэ да святаў? 

Як перажыць зіму? 


Няўрымслівы Крумкач і разважлівая Мама Му запрашаюць дзяцей усіх узростаў, хто верыць у цуды.


У праграме:

 спектакль 

віншаванні ад Святога Мікалая 

падарункі беларуская дыскатэка 


Для дзетак, якія не прымаюць удзел у ТаемнымАксанце, прыносьце невялічкія, каля 20 лары, падаруначкі, каб Святы Мікалай павіншаваў іх. 
Падарункі просяць запакаваць цалкам у непразрысты пакет і падпісаць вялікімі літарамі. 



Уваход — дарослым 5 лары, дзецям 20 лары. Вучням школы «аКсяродка» ўваход вольны. 


Рэгіструйцеся па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава «Павукі і павы» ў Мінску

24.04.2026 10:00 - 12.05.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава sierafimus «Liminal Escapes» у Кракаве

08.05.2026 20:30 - 27.05.2026 20:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Сустрэча з Віктарам Бабарыкам у Вільні

10.05.2026 (15:00 - 17:00) Замак (Naujoji Riovoniu, 10 (2 паверх))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ