Выстава sierafimus «Liminal Escapes» у Кракаве

08.05.2026 - 27.05.2026 20:30 - 20:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6) Бясплатнае
У пятніцу, 8 траўня, у Кракаве адкрываецца выстава мастака sierafimus «Liminal Escapes».

«Liminal Escapes» грунтуецца на вельмі знаёмым стане, які доўгі час развіваўся і не даваў зразумець, што гэта насамрэч: што не дае спакою, што перашкаджае.

Верагодна, гэта самота, але не толькі фізічная ці эмацыйная. Яна мае пэўны шэраг канструкцый, якія захоўваюцца як унутранае напружанне і паступова нарастаюць.

Ты рухаешся праз прасторы, якія нагадваюць лабірынт. Сцены тут могуць адсутнічаць або быць разбуранымі, але выйсце ўсё роўна не знаходзіцца.

Рацыянальныя спробы ўпарадкаваць гэты стан не даюць выніку. Замест стабільнасці ўзьнікае яшчэ большая няпэўнасць. Адзінай магчымай формай тутэйшага існавання застаецца рух.

Працуе выстава да 27 траўня.

Уваход вольны.



Вам можа быць цікава

Выстава «Барыс Аракчэеў. Да 100-годдзя з дня нараджэння мастака» ў Мінску

03.06.2026 17:00 - 06.07.2026 18:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Дэгустацыя купальскага піва ў Вільні

13.06.2026 (16:00 - 20:00) Zołak Micro Art Residence (Vytenio gatvė 50d)

Майстар-клас па вырабе завушніц з сасновай ігліцы ў Гомелі (12+)

14.06.2026 (12:00 - 14:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

Майстар-клас па маляванні алейнай пастэллю ў Фларэнцыі

20.06.2026 (18:30 - 20:30) Цэнтр беларускай дэмакратычнай супольнасці (Via G. Garibaldi, 79)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ