Кампанія “Будзьма!” запрашае правесці вечар з Лявонам Вольскім

01.04.2015 19:00 - 21:00 кнігарня "логвінаЎ" (пр. Незалежнасці, 37а) Бясплатнае

Ніякіх “белых спінаў” і кнопак на крэслах. Ніякіх дурняў і нясмешных жартаў! У сусветны Дзень смеху — выключна сур’ёзная сустрэча з выключна сур’ёзным чалавекам! Верыце? Прыходзьце і праверце!

1 красавіка ў 19.00 у “кнігарні логвінаЎ” вас чакае музыка і мастак Лявон Вольскі!

АД ЛЯВОНА будуць:

– песні;

– прэзентацыя набору радасных паштовак “Святы, якія заўжды з табой“;

– аўтограф-сесія і selfie з усімі ахвочымі.

АД ВАС чакаем:

– цікавыя пытанні, адказы на якія дасць Лявон;

– жаданне пагарлапаніць любімыя песні;

– добры веснавы настрой.

 

Уваход вольны!

Правядзем вечар дурнога дня разам!

Падзея ў FacebookVK.

1 красавіка, 19.00.

Кнігарня “логвінаЎ” (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 37а).


Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава Міхаіла Ляўковіча «Пачуццё прыналежнасці» ў Мінску

27.08.2026 18:00 - 18.10.2026 17:00 арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

Прэзентацыя графічна-паэтычнага альбома «Тутэйшы дзэн» у Вільні

17.09.2026 (19:00 - 21:00) Віленскі беларускі музей імя Луцкевіча (Vilniaus 20)

NOCHY ў Варшаве

05.10.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ