Канцэрт-джэм з гуртом Recha да #ЧасЗемли2019

30.03.2019 20:00 - 20:00 рэгі-бар "Жеваный крот" (вул. Зыбіцкая, 6) Уваход вольны

Акустычны канцэрт-джэм разам з гуртом Recha пройдзе пры свечках у апошнюю суботу сакавіка! Можна будзе прынесці любы прадмет, які гучыць, каб паграць разам з музыкамі гурта і з усёй залай. Гэтая сумесная імправізацыя будзе прысвечаная Гадзіне Зямлі – міжнароднай экалагічнай акцыі.

У гэты вечар мы збярэмся ў рэгі-бары Жёваный крот, каб вымкнуць асноўнае электрычнае асвятленне ды пабыць сам-насам з музыкай. На разагрэве выступіць мінскі дуэт “Жир-инжир”, што грае песні гурта 5’nizza (спасылкі ўкантакце і фэйсбуку).

Падчас канцэрта можна будзе адправіць паштоўку ў любы куток Беларусі праз “Зялёную пошту” альбо здаць чыстыя пластыкавыя крышачкі. У бары вас сустрэнуць валанцёры ініцыятывы “Новая жизнь взамен на крышечки”.

Пачатак: 20:00

Уваход вольны

Месца: рэгі-бар Жеваный крот, Зыбіцкая, 6, уваход з боку ракі

Інфа: +375 29 571 68 19


Вам можа быць цікава

«Дай дарогу!» ў Познані

15.08.2026 (18:00 - 21:00) Klub Schron (Kościuszki 68)

Піўная лекцыя ў Брэсце

19.08.2026 (19:00 - 21:00) ТЦ «Микс» (бар «Люстра») (вул. 28 Ліепня, 37А)

«Шляхамі Адамовіча» ў Варшаве

22.08.2026 (17:00 - 19:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal, 11/1)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ