Канцэрт-экскурсія гурта Re1ikt

10.06.2013 19:00 - 22:00 graffiti club Бясплатнае

 

Беларускі гурт Re1ikt запрашае сваіх слухачоў і проста аматараў добрай рок-музыкі на незвычайны канцэрт-экскурсію, які адбудзецца ў клубе “Графіці” 10 чэрвеня.

У праграме: найлепшыя песні гурта, старыя і новыя. А таксама апавяданні пра найцікавейшыя гарады і фестывалі, якія наведаў Re1ikt.

Кампазіцыі гурта будуць суправаджацца тэматычным слайд-шоў рэдкіх фатаграфій калектыву, зробленых падчас паездак.

Гурт Re1ikt з’явіўся напачатку 2000-х, калі хлопцы былі яшчэ школьнікамі. За гады існавання калектыў вельмі змяніўся: спачатку Re1ikt гралі grunge, потым – progressive rock і нават post metal. Цяпер каманда эксперыментуе з беларускай фолк- і этна-музыкай.

Гурт спадзяецца, што гэты канцэрт-экскурсія дазволіць слухачам адхіліць заслону жыцця рок-музыкаў.

 

Канцэрт-экскурсія гурта Re1ikt

10 чэрвеня клуб “Графіці” (зав. Калініна, 16)

Уваход: 19:00

Пачатак канцэрта: 20:00

 

Білеты:

40 000 – папярэдне

50 000 – у дзень канцэрта

 

Інфалінія:

+375 (29) 638-4444

+375 (33) 638-4444

+375 (25) 638-4444

Skype: diskoteq

Google: diskoteq

ICQ: 531-07-353


Вам можа быць цікава

Выстава аднаго шэдэўра: «Прагулка» Марка Шагала ў Мінску

08.04.2026 11:00 - 06.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава Уладзіміра Цэслера «Belonging Adrift» у Вільні

17.06.2026 10:00 - 30.06.2026 19:00 LDS Projektų erdvė (Vokiečių g. 4)

Паказ фільмаў «Куля для нязгодных» і «Банда» ў Вільні

25.06.2026 (16:00 - 19:00) (паведамяць па рэгістрацыі)

Канцэрт «Падгайская грае Падгайскую» ў Варшаве

26.06.2026 (19:00 - 21:00) касцёл св. Аляксандра (Plac Trzech Krzyży 10/14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ