Канцэрт гурта Trubetskoy ў Гомелі

14.02.2015 19:00 - 23:00 КЗЦ "Еўропа" (пл. Леніна, 2А) Бясплатнае

У Дзень усіх закаханых, 14 лютага, запланаваны канцэрт беларускага гурта Trubetskoy ў Гомелі. Згодна з інфармацыяй афішы, выступ пройдзе ў забаўляльным цэнтры «Еўропа», канцэрт пачнецца ў 19.00. Квіткі ў папярэднім продажы каштуюць ад 200 тысяч рублёў, у дзень канцэрта – 250 тысяч рублёў. Але ў першы дзень продажу – 10 студзеня – квіткі можна будзе купіць усяго за 150 тысяч рублёў.

Калі канцэрт адбудзецца, ён стане першым паўнавартасным выступам гурта ў Беларусі. Да гэтага калектыў Паўла Булатнікава планаваў даць білетны канцэрт у Мінску, але ён не адбыўся. Таму гурт выступаў толькі на закрытых мерапрыемствах.

Квіткі неўзабаве трапяць у продаж

Праўда, Trubetskoy прыедзе ў мінскі Re: PUBLIC за дзень да канцэрту ў Гомелі, 13 лютага, але выступіць там не з сольным канцэртам, а ў рамках музпрэміі «Даём рады». Потым Trubetskoy будзе спяваць у Стакгольме, Маскве і Разані, паведамляецца на сайце гурта. Цікава, што анонсу канцэрту ў Гомелі няма на афіцыйным сайце калектыву.

 

kp.by


Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава «Беларусь. Культурны ландшафт» у Мінску

09.07.2026 10:00 - 25.08.2026 17:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава «Каб адчуваць» у Брэсце (12+)

25.07.2026 11:00 - 16.08.2026 19:00 выставачная зала Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра (вул. Савецкая, 54)

«Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Вене

09.08.2026 11:30 - 30.08.2026 17:00 St.-Elisabeth-Kirche der Pfarre zur Frohen Botschaft (St.-Elisabethplatz 9)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ