Канцэрт гурта Zatoczka (Магілёў)

15.01.2017 19:00 - 19:00 бар Графіці (зав. Калініна 16) 5 рублёў - папярэдне, 7 рублёў
15 студзеня ў 19.00, бар Графіці па зав. Калініна 16
Инфалінія 29/33 6384444
Zatoczka (Магілёў)
Квіткі: 5 рублёў – папярэдне, 7 рублёў – у дзень канцэрта
Гурт заснаваны ў Магілёве ў 2006. Грае ў стыле ска-панк/панк-рок. Вядомасьць атрымаў дзякуючы скандальным песьням (“Шэрыя”, “Хакей”, “Хуліганы”). У 2009 запісаў дэбютны альбом, пасьля прэзентацыі перапыніў дзейнасьць на два гады. У 2012 удзельнічаў у вялікім канцэрце ў Гданьску ў межах адкрыцьця чэмпіянату Эўропы па футболе. Уладальнік прызу глядацкіх сымпатый на Seven Fesival-2012 (Вэнгажэва, Польшча).
На Дзень Волі у 2015 годзе прадставілі сынгл #ВяртаемМову з трох песен («Беларусь», #вяртаеммову i «Свабода»).
У 2016 годзе выступілі на многіх фестывалях у Украіне: ГайдаFest, Холодний Яр, ПОВСТАНЕЦЬ, Vorskla-Rock’n’Ball, Голосіївська Криївка.
Зараз ідзе праца над новым альбомам.
Квіткі можна набыць на сайце graffiti.by ды ў касе клуба па зав. Калініна, 16 

Вам можа быць цікава

Вечары калядных віншаванняў у Мінску

26.12.2025 19:30 - 30.12.2025 21:30 Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9)

Выстава „Збуражлэнд“ у Брэсце

28.12.2025 (19:00 - 20:00) Lampalab123 (вул. Маскоўская 204)

Дзіцячы калядны баль у Мірскім замку

06.01.2026 (12:00 - 17:00) Мірскі замак (вул. Чырвонаармейская, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ