Канцэрт памяці Рыгора Барадуліна, да 80-годдзя паэта

24.02.2015 19:00 - 22:00 Малая зала Філармоніі (пр-т Незалежнасці, 50) Бясплатнае

24 лютага споўнілася б 80-гадоў Народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну, адмыслова да юбілея лідар гурта Vuraj, саліст Белдзяржфілармоніі Сяржук Доўгушаў падрыхтаваў праграму народных песняў Вушаччыны – тых самых якія праз усё жыццё натхнялі дзядзьку Рыгора
“У адну з сустрэчаў Барадулін падарыў мне маленькую кніжачку “Песні матчыны з Вушаччыны”, якую ён уклаў з народных песняў роднага рэгіёна. – распавядае спадар Сяргей – Гэта розныя песні – веснавыя, восеньскія, жніўныя, вясельныя, хрэсьбінныя, валачобныя, застольныя. Рэч у тым, што менавіта ў гэтых песнях увесь Барадулін, літаральна ўсё ягонае жыццё. Песні надзвычай глыбокія – мы працуем над праграмай, ходзім як фанатыкі, з гэтым матэрыялам няпроста працаваць – калі прыдумваеш да словаў музыку, песня літаральна пачынае дыктаваць свае ўмовы.
Канцэрт памяці Рыгора Барадуліна адбудзецца 24 лютага ў малой залі Філармоніі. Пачатак а 19-й гадзіне. У канцэрце бярэ ўдзел новы праект Сяргея Доўгушава і гурта Vuraj – Harmonic Style а так сама малады кампазітар, вядучы, артыст Белдзяржфілармоніі Вячаслаў Пяцько.

Harmonic style project
Сяржук Доўгушаў – спевы, дудкі
Яўген Курыльчык – баян
Лёня Паўлёнак – бубны, перкусія
Даша Трубіна – спевы
Стася Кузьміч – спевы
Зіна Новікава – спевы


Вам можа быць цікава

Выстава пісанкі «Знакі жыцця» ў Мінску

25.02.2026 18:00 - 21.03.2026 20:00 музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Паказ фільма "Акупацыя. Містэрыі" ў Вільні

19.03.2026 (19:00 - 20:30) Zołak Micro Art Residence (Vytenio gatvė 50d)

Квіз "А што ты ведаеш пра БНР?" у Парыжы

22.03.2026 (17:00 - 19:00) Comptoir Moderne (26 rue de la Croix Nivert)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ