Канцэрт праекта .К у TNT Rock club

16.06.2017 19:00 - 19:00 TNT Rock club (вул. Рэвалюцыйная, 9) 5 р.

Закрыццё канцэртнага сезона для праекта .К на гэты раз супадае з завяршэннем пэўнага цыклу ў творчым працэсе. На працягу апошяга года Яўген Кучмейна, які доўгі час дзейнічаў на сцэне і ў запісу самастойна, пашырыў склад свайго праекта да паўнавартаснага гурта. Музычны складнік праекта, што сумяшчае ў сабе акустычнае гучанне з шумавымі эфектамі і самабытнай падачай голасу, набыла яшчэ большую напружанасць і манументальнасць. У гэтым выглядзе .К выпусціў новы альбом і канцэртнае відэа. Абноўленая праграма праекта будзе прадстаўлена падчас двух выступаў: 16 чэрвеня ў Мінску сольна і 17 чэрвеня ў Віцебску супольна з мясцовым гуртом Blacked.

16/06 – TNT Rock club / Мінск
Адрас: вул. Рэвалюцыйная, 9
Пачатак: 19.00
Квіткі: 5 р.
Даведка: 375296555555

17/06 – Vzap / Віцебск
Адрас: вул. Кастрычніцкая, 2
Пачатак: 20.00
Кошт квіткоў: 4 р. (першыя 30), 7 р. (астатнія), 10 р. (у дзень канцэрта)
Даведка: 375298902840


Вам можа быць цікава

Майстар-клас па відзіках на лецішчы Быкава ў Ждановічах (6+)

26.07.2026 (14:00 - 16:00) Музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Яшчэ трошку джазу ў Гродне

26.07.2026 (19:00 - 21:00) музей гісторыі рэлігіі (вул. Замкавая, 16)

Аўтограф-сесія Марыны Ментусавай у Варшаве

02.08.2026 (11:00 - 12:30) кнігарня «Запятая» (Koszykowa 59)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ