Канцэрт праекта «Паэты жывуць у песнях»

20.04.2014 19:00 - 23:00 Паб-клуб "Графіці" (зав. Калініна, 16) Бясплатнае

20 красавіка ў паб-клубе «Графіці» адбудзецца справаздачны канцэрт праэкта «Паэты жывуць у песнях» і прэзэнтацыя дыска.

Праэкт быў задуманы з мэтай звярнуць увагу на паэтычную спадчыну Беларусі, выклікаць жаданне да яе вывучэння  і папулярызаваць вершы беларускіх класікаў праз музыку. Намі былі сабраны спевы, напісаныя на вершы беларускіх паэтаў: 24 выканаўцы даслалі нам свае песні, якія часам здзіўлялі спецыфічным бачаннем паэзіі  і  цікавай інтэрпрэтацыяй нашых класікаў. У выніку галасавання слухачоў і адзнакі журы з дасланых былі абраныя лепшыя песні, якія ўвойдуць на дыск. Дыск будзе прэзэнтаваны на канцэрце.

На канцэрце для Вас будуць граць:
* Фёдар “Дарафей” Жывалеўскі
* Сон-трава
* Сяргей Башлыкевіч
* Нельга забыць

Весці мерапрыемсва будзе Франак Вячорка.

На нашым мерапрыемстве Вас чакаюць падарункі ад гурта BosaeSonca!

Дакладная інфармацыя аб мерапрыемстве тут.


Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Беларускі размоўны клуб у Лодзі

06.09.2026 (14:00 - 16:00) MAL — Miejsce Aktywności Lokalnej (Legionów 20)

Лекцыя «Ахоўнае ўзбраенне на беларускіх землях» у Мінску

10.09.2026 (19:00 - 21:00) музей Lidbeer (Зала Мадэрн) (вул. Рэвалюцыйная, 32)

Спектакль «Мастак. Вяртанне ў Віцебск» у Віцебску

26.09.2026 (17:00 - 19:00) тэатр «Лялька» (вул. Пушкіна, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ