Канцэрт Яўгена Барышнікава

17.04.2013 19:00 - 22:00 клуб "Салтайм" (пр. Скарыны (Незалежнасці) 131/1) Бясплатнае

Канцэрт Яўгена Барышнікава

Яўген Барышнікаў камусьці можа быць больш вядомы як куратар вечарынаў Дударскага Клубу, дудар, актыўны сябра Студэнцкага Этнаграфічнага Таварыства і г.д.

У той жа час Яўген — пераможца фестывалю “Бардаўская восень – 2010” (Бельск, Польшча), лаўрэат фэстываляў аўтарскай песні Фэст-А 2006 (Менск), OPPA 2009 (Варшава), Купалаўскія вакацыі (2010, Менск). Удзельнік міжнароднага фэстывалю нэа-фолкавай музыкі Crivia Aeterna 2009 (Менск). Сольна канцэртуе з 2006-га. Выступаў на канцэртных пляцоўках, клубах і кватэрніках ў Менску, Слоніме, Віцебску, Магілёве, Маскве, Варшаве.

Нарадзіўся і вырас у Слоніме, старажытным горадзе над Шчарай. Цынік, скептык. Музычнай адукацыяй не сапсаваны, што ніколі не замінала акрамя гітары граць на дудзе і перкусіі у разнастайных музычных калектывах.

Гэта будзе першы за два апошнія гады сольны канцэрт у Менску.

17 красавіка, 19:00
клюб Салтайм, пр. Скарыны (Незалежнасці) 131/1 (2 хвіліны ад ст.м. “Усход”)

Кошт квіткоў :
40 ТРБ па запісу
50 ТРБ у дзень канцэрта

Квіткі папярэдне можна замовіць па тэлефоне

+ 375 29 156 03 13

Замова столікаў
+375 (29) 555 75 02
+375 (29) 363 76 85

http://vk.com/evgen_1704
https://www.facebook.com/events/357932797649926/


Вам можа быць цікава

Выстава «Брэстчына этнаграфічная» ў Брэсце

03.04.2026 16:30 - 10.05.2026 17:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

Выстава Алены Рабкінай «Zone of Turbulence» ў Берліне

17.04.2026 19:00 - 15.05.2026 21:00 PAKD Gallery (An d Mole 9, Ostkreutz)

Паша Крывец у Дзюсельдорфе

22.05.2026 (20:00 - 22:00) Cafe Bar La Paillette (Schirmerstraße 2)

Фэст «Мюнхеншчына-2026» пад Мюнхенам

22.05.2026 (20:00 - 22:00) Jugendzeltplatz Schwaighölzl (Neuburg an der Donau, Мюнхеншчына)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ