Выстава Алены Рабкінай «Zone of Turbulence» ў Берліне

17.04.2026 - 15.05.2026 19:00 - 21:00 PAKD Gallery (An d Mole 9, Ostkreutz) Бясплатнае
У пятніцу, 17 красавіка, у Берліне адкрываецца выстава Алены Рабкінай «Zone of Turbulence».

Што застаецца апорай, калі ўсё разбураецца і мяняецца?

Выстава прысвечана мастацкаму даследаванню тэмы турбулентнасці і пошуку ўнутранай стабільнасці ва ўмовах нявызначанасці і сканцэнтравана на пытанні аб тым, што трымае нас, калі ўсё змяняецца.

Заснаваная на асабістым вопыце, яна разважае пра тое, як мы адаптуемся, выжываем і перабудоўваемся ва ўмовах нестабільнасці.

Выстава стварае прастору для паўзы, роздуму і сумеснай прысутнасці.

На адкрыцці вас чакае DJ-сэт by nuarrrrr.

У межах выставы плануюцца івэнты:

  • 18 красавіка ў 19:00 — Aртыст-ток з аўтаркай

  • 28 красавіка ў 20:00 — Лекцыя «Staying Grounded in Uncertain Times»

  • 9 траўня ў 19:00 — Artist Meetup

  • 15 траўня ў 19.00 — Вечарынка-закрыццё, артыст-тур.

Алена Рабкіна — мастачка і псіхолаг, якая працуе з тэмамі траўмы, устойлівасці і трансфармацыі. Яе практыка абапіраецца на асабісты досвед змушаных перасоўванняў і страты хаты і даследуе, як чалавек пражывае нестабільнасць і аднаўляе адчуванне сябе.

Выстава працуе да 15 траўня.



Вам можа быць цікава

Выстава «Гармонія свету неглюбскіх ткачых» у Мінску

07.05.2026 17:00 - 27.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Znich у Варшаве

30.05.2026 (20:00 - 22:00) VooDoo Club (Al. Prymasa Tysiąclecia 48A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ