Канферэнцыя «Новая Беларусь» у Варшаве

------------ Бясплатнае
8 і 9 жніўня ў Варшаве адбудзецца канферэнцыя «Новая Беларусь».

Рэгістрацыя ўжо адкрытая.

Мерапрыемства будзе прысвечанае абмеркаванню тых зменаў, што адбыліся за апошні час, асэнсаванню таго, хто і як дапамагае беларусам і Беларусі, разгляду перспектываў развіцця сітуацыі ў рэгіёне, вызначэнню таго, якое месца ў гэтых працэсах займаюць і будуць займаць беларускія дэмакратычныя сілы, беларусы і Беларусь агулам.

Калі вы жадаеце прыехаць у Варшаву і ўзяць удзел у канферэнцыі — рэгіструйцеся па адпаведнай спасылцы.

Звярніце ўвагу, што запаўненне формы не гарантуе ўдзелу: усе заяўкі будуць разглядацца Аргкамітэтам індывідуальна. Афіцыйны адказ вы атрымаеце цягам трох дзён з моманту запаўнення формы.

Журналістаў, блогераў, прадстаўнікоў беларускіх незалежных медыя просяць зарэгістравацца па іншай спасылцы.

Звярніце ўвагу: уся афіцыйная камунікацыя па Канферэнцыі Новай Беларусі праходзіць праз пошту confnewbelarus@tsikhanouskaya.org.

Калі ласка, дбайце пра кібербяспеку і карыстайцеся толькі афіцыйнымі кантактамі!



Вам можа быць цікава

Дзень Годнасці ў Беластоку

09.08.2026 (17:00 - 19:00) plac przy restauracji Żubrowisko (ul. Rynek Kościuszki 10)

«Dranik Fest 2026» у Рэдмандзе

15.08.2026 (16:00 - 21:00) (21820 NE, 56th St)

«Нямая ліхаманка» ў Варшаве

15.08.2026 (16:00 - 21:00) Музей Вольнай Беларусі (дворык перад музеем) (Foksal, 11/1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ