Канферэнцыя «Вялікае княства Літоўскае: сучасныя беларускія даследаванні» ў Вільні

03.11.2022 - 04.11.2022 09:00 - 18:00 Еўрапейскі гуманітарны універсітэт (Savičiaus g. 17) Бясплатнае

У чацвер, 3 лістапада, у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільні распачнецца двухдзённая Міжнародная навуковая канферэнцыя «Вялікае княства Літоўскае: сучасныя беларускія даследаванні».




Дата: 3 і 4 лістапада

Час: з 9.00 (час мясцовы)

Месца: Еўрапейскі гуманітарны універсітэт, ауд. 110, Savičiaus g. 17, Вільня


У праграме — ажно 8 даследчых панэляў па розных аспектах гісторыі ВКЛ: станаўленні пісьмовай культуры і кнігадрукаванні, становішчы рэлігійных супольнасцей і этнамоўнай сітуацыі, сацыяльнай структуры і палітыка-прававой сістэме, знешняй палітыцы і барацьбе за суверэнітэт.

Удзел бяруць слынныя беларускія даследчыкі, а таксама гісторыкі з Літвы, Польшчы, Чэхіі і Германіі.


Вось трошку цікавых дакладаў з праграмы:

«Барацьба Вялікага княства Літоўскага за дзяржаўны суверэнітэт у 20-я гг. XVI ст.»;

«Свае сярод чужых? Маскоўскія эмігранты ў Вялікім княстве Літоўскім у другой палове XV — першай палове XVI ст.: інтэграцыя і ідэнтычнасць»;

«Вялікае княства Літоўскае на мяжы XV і XVI стагоддзяў: нараджэнне новага тыпа асобы».


Праграму канферэнцыі цалкам вывучайце па спасылцы ды прыходзьце паслухаць цікавых дакладаў.

Прадстаўнікоў СМІ просяць запоўніць адмысловую форму.


Вам можа быць цікава

Выстава “Яўхім Карскі: погляды, працы, спадчына” у Мінску

15.01.2026 09:00 - 02.04.2026 19:00 Музей кнігі (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава «Два стагоддзі моды ў Мастацкім» у Мінску

07.03.2026 14:00 - 06.06.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

"Крамбамбуля" ў Варшаве

25.03.2026 (19:00 - 20:30) Niebo (Nowy Świat 21C)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ