Канферэнцыі па гісторыі гандлю ў Беларусі

гатэль "Манастырскі" (вул. Кірылы і Мяфодзія, 6) Бясплатнае

Другая міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Гісторыя гандлю ў Беларусі» зробіцца не толькі вяхой у ажыццяўленні аднайменнага навуковага праекта, але і важнай навуковай падзеяй для даследчыкаў гандлю.

Калі мэтай першай канферэнцыі, якая адбылася ў 2013 годзе, было выяўленне стану вывучанасці гісторыі гандлю ў Беларусі, то на другой канферэнцыі даследчыкам прапануецца засяродзіць сваю ўвагу на канкрэтнай навуковай праблеме – гандлёвай дзейнасці людзей. Мы заклікаем да рознабаковага вывучэння гандляроў, іх навыкаў і ўменняў, вопыту і традыцый – таго, што складала майстэрства іх дзейнасці. Магчыма, канферэнцыя пасадзейнічае развіццю такіх слабавывучаных у беларускай гістарыяграфіі напрамкаў, як антрапалагічная гісторыя і гісторыя мікраэканомікі.

Вывучэнне азначаных тэмаў мае важнае практычнае і грамадскае значэнне. Гісторыя гандлю можа даць сучасным прадпрымальнікам нямала прыкладаў паспяховай гандлёвай дзейнасці ў мінулым, натхніць іх на творчы пошук новых альбо даўно забытых метадаў і прыёмаў гандлю, напоўніць аптымізмам і гонарам за сваіх папярэднікаў.

Вітаюцца таксама працы, прысвечаныя буйным праблемам гісторыі гандлю. Сярод іх – методыка і метадалогія даследавання, крыніцазнаўства і гістарыяграфія дадзенай тэмы. Актуальным застаецца вывучэнне замежнага досведу даследавання гісторыі гандлю. У 2015 годзе ўдзел у працы канферэнцыі возьмуць як беларускія навукоўцы, гэтак і даследчыкі з Вялікабрытаніі, Ізраілю, Расіі, Украіны.

Канферэнцыя пройдзе 21-22 лістапада 2015 г., па адрасе: г. Мінск, вул. Кірылы і Мяфодзія, 6 (гатэль “Манастырскі”).


Вам можа быць цікава

Выстава лаўрэатаў мастацкай прэміі Neuköllner у Берліне

13.02.2026 18:00 - 18.04.2026 19:00 Galerie im Saalbau (Karl-Marx Straße 141)

Дзень Волі ў Быдгашчы

28.03.2026 (16:00 - 18:00) Мост старамейскі

Стэндап-гутаркі ў Варшаве

31.03.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ