Ад пятніцы, 6 чэрвеня, і да канца выходных у Воўкавічах пад Мінскам — лазневы фестываль LAZNYA.
Беларускія традыцыі, сямейны адпачынак ля вады, розныя віды і канструкцыі лазняў, майстар-класы, смачная ежа і мора добрага настрою.
На фестывалі будзе працаваць больш за 10 лазняў, сярод якіх самая вялікая шатровая лазня ў краіне, дзе кожную гадзіну будуць праходзіць калектыўныя парэнні веерамі і арома-парэнні для 40 чалавек.
Вас чакаюць конкурсы, канцэртная праграма, асобная дзіцячая зона з дзіцячымі, сямейнымі лазнямі пад наглядам прафесійных майстроў, забавы, заняткі ёгай, рамеснікі, фермеры і іншае.
У межах фестываля пройдуць чэмпіянаты Беларусі па СПА-лазні і па класічным парэнні.
На тэрыторыі будзе працаваць намётавае мястэчка.
Ёсць квіткі на кожны асобны дзень (15 рублёў без наведвання лазняў і 50 рублёў з наведваннем) і на ўсе дні адразу (35 рублёў і 90 рублёў адпаведна). Дзеткам да 6 гадоў у суправаджэнні дарослых уваход вольны.