Канцэрт харавой музыкі ў Нацыянальным мастацкім музеі ў Мінску

12.05.2022 16:00 - 17:30 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20) 8 рублёў

12 траўня ў галоўным корпусе мастацкага музея адбудзецца канцэрт харавой музыкі Людмілы Шлег «Святый Ангеле» ў рамках праекта «Музыка беларускіх кампазітараў — пакаленню XXI стагоддзя».



Дата: 12 траўня

Час: 16.00

Месца: Нацыянальны мастацкі музей, вул. Леніна, 20, Мінск

У канцэрце бяруць удзел:

Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя Р. Р. Шырмы. Галоўны дырыжор — Вольга Янум;

Канцэртны хор Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі. Мастацкі кіраўнік — Аляксей Снітко;

Харавы ансамбль сучаснай музыкі CONCERTINO Беларускага саюза кампазітараў. Мастацкі кіраўнік і дырыжор — Аляксей Снітко;

Узорны хор «Тоніка» ДМШМ № 1 імя Л. Александроўскай г. Мінска Мастацкі кіраўнік і дырыжор — Святлана Белая;

Народны маладзёжны акадэмічны хор Брэсцкага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Р. Р. Шырмы. Мастацкі кіраўнік і дырыжор — Тамара Парфёнава.

Вядоўца канцэрта — Вольга Царык. Аўтары праекта: Алена Атрашкевіч, Аляксей Снітко.

Уваход на канцэрт па квітку ў музей.


Вам можа быць цікава

Куратарская экскурсія па музеі-дачы Васіля Быкава пад Мінскам

25.07.2026 (14:00 - 16:00) музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Майстар-клас па відзіках на лецішчы Быкава ў Ждановічах (6+)

26.07.2026 (14:00 - 16:00) Музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ