У чацвер, 19 верасня, у музеі Янкі Купалы адбудзецца канцэрт класічнай музыкі «Грай жа, музыка...».
Дата: 19 верасня
Час: 18.00
Месца: музей Янкі Купалы, вул. Янкі Купалы, 4, Мінск
Выступяць выкладчыкі і студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
У праграме — творы беларускіх кампазітараў: Яўгена Глебава, Яўгена Цікоцкага, Галіны Гарэлавай, Вячаслава Кузняцова, Станіслава Манюшкі, Міхала Клеафаса Агінскага і інш.
Уваход вольны.