«Леапардавая вечарына» з «Rap&Vogue» ў Варшаве

12.01.2025 19:00 - 22:00 SPATiF (Aleje Ujazdowskie 45) ад 50 да 90 злотых
 


12 студзеня, у нядзелю, у Варшаве адбудзецца «Леапардавая вечарына» — дыскатэка і варшаўскі дэбют праекта «Rap&Vogue» у атмасферы леапардавага прынту і багемы з Францыі.








 Дата: 12 студзеня

Час: 19:00 (час мясцовы)

Месца: SPATiF, Aleje Ujazdowskie 45, Варшава





«Rap&Vogue», або «Выкрадальнікі Еўропы» — іранічны аўдыё-візуальны поп-арт-хаус праект з Беларусі, які балансуе на мяжы мэйнстрыму і сучаснага мастацтва.

 Гурт стварае электронную танцавальную музыку, у якой без сораму міксуе розныя жанры (электроніка, поп, тэхна, дыска), мовы (французская, нямецкая, іспанская, польская) і культурныя стэрэатыпы. 


Кампанію ім складуць два беларускія драпежнікі танцполаў — Papa Bo Selektah і Kipah, вядомыя шалёным музычным норавам.





Квіткі коштам ад 50 да 80 злотых бярыце па спасылцы.







Вам можа быць цікава

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава «Рафаэль. Эпоха Рэнесансу» ў Гомелі

19.06.2026 10:00 - 02.08.2026 19:00 галерэя Вашчанкі (вул. Карповіча, 4)

J:Mors у Кракаве

06.08.2026 (19:00 - 21:00) дворык Stakkato (ul. Berka Joselewicza 23)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ