Спектакль «Радзіва Прудок» ў Варшаве

14.01.2025 19:00 - 21:00 Terminal Kultury Gocław (ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24) ад 60 злотых



 14 студзеня, у аўторак, прадзюсарская ініцыятыва INEX KULT запрашае на спектакль «Радзіва Прудок» паводле Андруся Горвата.





 Дата: 14 студзеня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Terminal Kultury Gocław, ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24, Варшава 




Спектакль, заснаваны на рэальных падзеях, расказвае пра жыццё журналіста з Мінска, які працаваў дворнікам у Купалаўскім тэатры, а ў пэўны момант вырашыў з’ехаць у палескую вёску Прудок — адбудоўваць дзедаву хату і адкрываць сваю паляшуцкую сутнасць. 

Гэта гісторыя стала дзённікам, дзённік — кнігай, кніга — спектаклем. Здаецца, тое было даўно, але муха Наташа, кот Ромка і паўкіло палескай зямлі — гэта той суплёт любові, які мы заўжды носім з сабою. 


Адразу пытаннечка, ці гэта той самы «Прудок»? 

Рэжысёр адказвае:

«Той і не той. Адкажу словамі з кнігі «Радзіва Прудок»: На Палессі жыве таямнічы Той, які пра ўсе ведае... 

Напрыклад, калі паляшук хоча, каб яго словы мелі большую вартасць, ён лёгка прыпісвае іх Тою. «Як Той кажа, „Як Той сказаў“. 

Праз недастатковую вывучанасць з’явы цяжка вызначыць, якія афарызмы належаць непасрэдна Тою, а якія былі прыдуманы хітраватым мясцовым насельніцтвам».


 Граюць Міхась Зуй, Святлана Анікей, Зміцер Есяневіч.


 Мова — беларуская. 

Працягласць — 1 гадзіна 40 хвілін. 




Квіткі коштам ад 60 злотых ёсць па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава «Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Кракаве

01.03.2026 12:00 - 19.04.2026 18:00 Музей Яна Паўла II (ul. Totus Tuus, 34)

Выстава Уладзіміра Басалыгі «Пад нябёсамі радзімы» ў Мінску

04.03.2026 18:00 - 19.04.2026 19:00 галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Выстава Валерыя Талкачова «Цёплае святло» ў Мінску

25.03.2026 18:00 - 03.05.2026 17:00 Арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

Выстава «Брэстчына этнаграфічная» ў Брэсце

03.04.2026 16:30 - 10.05.2026 17:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ