Юбілейны канцэрт Віктара Шалкевіча ў Варшаве

22.02.2024 19:00 - 19:00 TR Warszawa (ul. Marszałkowska 8) Бясплатнае

Знакаміты беларускі бард, актор, паэт і шоўмэн з Горадні Віктар Шалкевіч дасць сольны канцэрт 22 лютага у Варшаве ў TR Warszawa (ul. Marszałkowska 8).


Дата: 22 лютага

Час: 19:00 (час мясцовы)

Месца: TR Warszawa, ul. Marszałkowska 8

У лютым спеваку 65!

Віктар Шалкевіч — лаўрэат міжнародных конкурсаў аўтарскай песьні. Пабываў з гітарамі (іх у яго чатыры) у ЗША, на Гаіці (у Дамініканскай Рэспубліцы), у Францыі, Нямеччыне, Вялікай Брытаніі, Чэхіі, Польшчы, Літве, Расіі, Украіне, Грузіі і іншых краінах.

Тэксты песень перакладзены на англійскую, нямецкую, польскую, украінскую і чэшскую мовы.

Вырас на памежжы беларускай, яўрэйскай і польскай культураў (вёска Поразава, Гродзенская вобласць).

Яшчэ ў школе пачаў пісаць і выконваць песні на беларускай мове. «За частыя сустрэчы з дзецьмі і папулярызацыю сярод іх ведаў аб тэатры» быў узнагароджаны міжнародным Ордэнам Усмешкі, кавалерамі якога з’яўляюцца Ян Павал II, Астрыд Ліндгрэн, Сцівен Спілберг і іншыя. Саркастычныя творы гарадзенца станоўча ўспрымаюцца сучаснікамі як прыклад класічнага гумару.

Незабыўная экспрэсія, добры гумар і шмат цікавых песень — гэтага выканаўцу варта пабачыць ужывую!

Квіткі ад 65 zł да 95 zł. Набыць можна па спасылцы.

Даведкі: 

+48 798 599 847
+48 505 283 185




Вам можа быць цікава

Сустрэча з Настай Кудасавай у Празе

10.09.2026 (19:00 - 21:00) Cafe Time Music – Kavárna Muzea Hudby (Karmelitská 2, 118 00 Malá Strana)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

«Баль вяргіняў» у Залессі

26.09.2026 (17:00 - 20:00) ------------

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ