Канцэрт Яўгена Барышнікава ў Варшаве

17.11.2023 19:00 - 21:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11) Бясплатнае
 

У пятніцу, 17 лістапада, у Варшаве грае канцэрт для гітары з аркестрам Яўген Барышнікаў.




Дата: 17 лістапада

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11, Варшава 


Спадар Яўген прэзэнтуе новае гучанне. І такога вы, бадай што, яшчэ ня бачылі і ня чулі. 

Пры дапамозе шайтан-машынак і побытавай магіі акустычная гітара гучыць у суправаджэнні сэмпліраванага камернага аркестра са струнных, духавых і нават перкусіі, але прытым без запісаных загадзя партый — усё граецца выключна ўжывую адным чалавекам.

 Ці гэта магчыма і як называецца такі жанр — вырашым разам падчас канцэрта. 

І наўрад ці паміж песнямі абыдзецца без вясёлых баек: пра беларускае мора, львоўскае тылавое жыццё падчас вайны ды адвечны шлях беларусаў, раскіданых па свеце. 


Уваход вольны, данаты вітаюцца.




Вам можа быць цікава

Лекцыя «Ахоўнае ўзбраенне на беларускіх землях» у Мінску

10.09.2026 (19:00 - 21:00) музей Lidbeer (Зала Мадэрн) (вул. Рэвалюцыйная, 32)

Майстар-клас па ляльках «Дзесяціручка» ў Гомелі

12.09.2026 (14:00 - 16:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ