Канцэрт Аляксея Жбанава ў Мінску

24.12.2025 18:30 - 19:30 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Азгура, 8) 10 рублёў

У сераду, 24 снежня, ў музеі гісторыі беларускай літаратуры грае канцэрт "Едзе ж міленькі Адам" бард і паэт Аляксей Жбанаў.


Напярэдадні Калядаў, 24 снежня 1798-га, у Завоссі на Наваградчыне нарадзіўся Адам Міцкевіч. У дзень яго народзінаў Аляксей Жбанаў прапануе праграму, прысвечаную філаматам і філарэтам.

“Едзе ж міленькі Адам”, – гэтымі словамі вітаў Міцкевіча ў вершы сябар дзяцінства і студэнцтва Ян Чачот. Разам абодва паэты былі і ўдзельнікамі студэнцкіх таварыстваў філаматаў і філарэтаў.

Традыцыі беларускага студэнцтва, узнаўленне ідэалаў і каштоўнасцяў выбітных прадстаўнікоў беларускай шляхты ХІХ ст. Фальклор часоў студэнцтва, вершы, паданні і быліцы. Гісторыя кахання і растання, вандраванняў і здзяйсненняў. Тут паэзія Адынца, Міцкевіча, Чачота, гісторыі Зана і Дамейкі і яшчэ некалькіх дзясяткаў выбітных творцаў.

Усё гэта - успляценні музыкі, вершаў і найцікавейшых расповядаў.

Квіткі - 10 рублёў.


Вам можа быць цікава

Выстава "Завадная птушка і аднарог" у Мінску

12.12.2025 12:00 - 01.02.2026 20:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Умоўна геніяльнае шоу ў Тбілісі

20.12.2025 (16:00 - 18:00) Speak easy (33 Mikheil Tsinamdzghvrishvili)

Урокі працы з Hutkasmachnaa ў Гданьску

20.12.2025 (17:00 - 19:00) паведамяць удзельнікам (Кракаў)

Канцэрт "Снежны вечар" у Мінску

27.12.2025 (16:00 - 17:30) Музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ