Кацярына Ваданосава ў Беластоку

20.02.2026 19:30 - 21:30 Balance Club (ul. Ireny Białówny 9/1) 40 злотых

20 лютага, у пятніцу, у Беластоку грае канцэрт Кацярына Ваданосава.


Ёсць канцэрты «каб паслухаць». Ёсць - «каб патанчыць». А ёсць - каб нагадаць сабе, хто ты і адкуль у цябе гэты голас унутры.

Менавіта такім будзе канцэрт Кацярыны Ваданосавай і яе бэнда: музыкі ажывяць легенды і раскажуць песні-казкі, у якія хочацца верыць. Не «пад фальклор» і не музейна: сучасна, з нервам - так, што словы трапляюць у самую дакладную кропку.

Прыйсці можна стомленым - а выйсці сабраным. Пачуць беларускую мову не як «фармат», а як дом, у якім ажывае разбітае сэрца. І адчуць, як музыка лечыць не гучнасцю, а праўдай.

Квіткі - 40 злотых на ўваходзе.


Вам можа быць цікава

Nürnberg ва Уроцлаве

19.02.2026 (20:00 - 22:00) Klub Łącznik (Tramwajowa 1-3)

Масленіца ў Дукоры

21.02.2026 13:00 - 22.02.2026 19:00 Дукорскі маёнтак (вул. Школьная, 12)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ