Масленіца ў Дукоры

21.02.2026 - 22.02.2026 13:00 - 19:00 Дукорскі маёнтак (вул. Школьная, 12) Бясплатнае

21 і 22 лютага ў Дукорскім маёнтку святкуюць Масленіцу. Палае масленічны агонь, гучыць беларуская музыка, кружыць карагод і смажыцца гадавая норма блінцоў - такой мусіць быць файная традыцыйная Масленіца.


Праграма такая:

13.00 – урачыстае адкрыццё свята і частаванне гасцей ад вядучага;

13.30 – выступ гурта «Вербіца»;

14.00 – масленічныя забаўкі і гульні ад вядучага;

14.30 – традыцыйныя танцы ў суправаджэнні жывой музыкі;

15.00 – цыркавы выступ;

15.30 – выступ гурта «Вербіца»;

16.00 – масленічныя забаўкі і гульні ад вядучага;

16.30 – традыцыйныя танцы ў суправаджэнні жывой музыкі;

17.00 – фаер-шоу. Спальванне пудзіла

17.30 – Закрыццё свята

Квіткі: дарослыя - 35 рублёў, дзеці - 20 рублёў, да 7 год - бясплатна. Рэгістрацыі не патрэбна.

Прапануюць таксама трансфер Мінск - Дукорскі маёнтак - Мінск. Кошт праезду - 10 рублёў з чалавека ў адзін бок (незалежна ад узросту).

21 лютага (субота):

Мінск (прыпынак «ст.м.Магілёўская»: з гэтага месца ад’язджаюць маршруткі на Чэрвень, Мар’іну горку.) - Дукорскі маёнтак у 12:00

Дукорскі маёнтак - Мінск (прыпынак «ст.м.Магілёўская») у 18:15

22 лютага (нядзеля):

Мінск (прыпынак «ст.м.Магілёўская»*) - Дукорскі маёнтак у 12:00

Дукорскі маёнтак - Мінск (прыпынак «ст.м.Магілёўская») у 18:15

Замаўляйце трансфер паведамленнем у Viber па нумары +375 (29) 164-94-40.

Даведкі па тэлефонах +375 (44) 707-77-64,+375 (33) 357-77-64 а таксама на сайце dukora.by.

Дата: 21 і 22 лютага Час: 13.00 (час мясцовы) Месца: Дукорскі маёнтак, вул. Школьная, 12, аг. Дукора, Пухавіцкі раён, Мінская вобл.


Вам можа быць цікава

Выстава «Старадаўняе мастацтва: сожская скань» у Полацку

23.01.2026 15:00 - 27.02.2026 18:00 прыродна-экалагічны музей (вул. Скарыны, 21)

Фестываль “Вершы на асфальце” пройдзе ў Варшаве

13.02.2026 19:00 - 15.02.2026 22:00 Музей Вольнай Беларусі (ul. Foksal. 11)

Спектакль «Валізка» ў Варшаве

01.03.2026 (19:00 - 21:00) Scena Przodownik (Olesińska 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ