Кава з гісторыкам у Варшаве: «Беларусь у Вялікай Паўночнай вайне 1700–1721 гг.»

16.04.2022 15:00 - 17:00 Беларускі Моладзевы Хаб (plac Konstytucji 6) Бясплатнае

16 красавіка у рамках праекта «Кава з гісторыкам» Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве запрашае на сустрэчу з Міколам Волкавым. Тэма сустрэчы — Беларусь у Вялікай Паўночнай вайне 1700–1721 гг.



Дата: 16 красавіка

Час: 15.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі Моладзевы Хаб, пляц Канстытуцыі 6, Мінск

Вялікая Паўночная вайна пачалася з жадання Расіі, Саксоніі і Даніі дасягнуць рэваншу ў змаганні са Швецыяй за дамінаванне ў акваторыі Балтыйскага мора. Рэч Паспалітая была фактычна ўцягнутаю ў яе, а Беларусь стала важным тэатрам ваенных дзеянняў.

Расійская і шведская арміі праз сістэму кантрыбуцый і адкрытае рабаванне выкарыстоўвалі ўсе наяўныя на гэтых землях рэсурсы для дасягнення перамогі, што прывяло да эпідэмій і голаду. У выніку Расія перамагла, захапіўшы частку шведскіх валоданняў, а беларускія землі ахапіў маштабны дэмаграфічны і гаспадарчы крызіс.

Падрабязней пра гэта — на сустрэчы.


Вам можа быць цікава

Выстава «Дзень беларускага пісьменства» ў Мінску

04.09.2026 10:00 - 25.09.2026 18:00 навуковая бібліятэка імя Коласа (універсальная чытальная зала) (вул. Сурганава, 15)

Выстава «Архіў Святла» ў Мінску

15.09.2026 18:00 - 02.10.2026 20:00 галерэя «Універстэт культуры» (Кастрычніцкая плошча, 1)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Варшаве

17.09.2026 (20:00 - 22:00) дворык Музея Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ