Кава з гісторыкамі ў Варшаве

24.05.2026 15:00 - 17:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11) Бясплатнае
У нядзелю, 24 траўня, у Музеі Вольнай Беларусі адбудзецца круглы стол «Улада над людзьмі і прасторай. Манархія, імперыя і калоніі ў Новы час» у межах праекта «Кава з гісторыкам».

У сустрэчы возьмуць удзел Аляксандр Фядута, Яўген Красулін, Віктар Якубаў і Ігар Бортнік.

Размова будзе прысвечаная таму, як у Новы час разумеліся суверэнітэт манарха і народа, як будаваліся і працавалі заморскія каланіяльныя імперыі Еўропы ў Новым свеце, а таксама як выглядала каланіяльная экспансія народаў ВКЛ у Прусіі, Лівоніі, Украіне і Расеі.

Вы даведаецеся:

  • як разумеўся суверынітэт манарха і нарда у Новы час;
  • як будаваліся і працавалі заморскія каланіяльныя імперыі Еўропы у Новым свеце;
  • як выглядала каланіяльная экспансія ў гісторыі народаў ВКЛ (Інфлянты, Украіна, Расея);
  • з чаго складаліся адміністратыўная і культурная палітыка Расейскай імперыі на Беларусі, як і чаму адбываліся паланізацыя і русіфікацыя ў першай палове 19 ст.

Трансляцыя і запіс сустрэчы будуць на ютуб-канале па спасылцы.

Уваход вольны.



Вам можа быць цікава

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Выстава «Віцебск Генадзя Лебедзева. Графіка ня/зніклага горада» ў Заслаўі

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ