Выстава Яраслава Кірвеля «Дошка Гонару» ў Варшаве

06.06.2025 - 01.07.2025 19:00 - 19:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11) Бясплатнае



У пятніцу, 6 чэрвеня, у Музеі Вольнай Беларусі адкрываецца выстава Яраслава Кірвеля «Дошка Гонару»





За высокія вытворчыя паказчыкі будуць адзначаны прадстаўнікі розных кірункаў. 

Перад пачаткам цырымоніі адбудзецца святочны зварот высокаўпаўнаважанага па справах культуры Яраслава Кірвеля, які выкажа падзяку найлепшым работнікам і працоўным калектывам. 

За эфектыўнае кіраўніцтва, высокія паказчыкі вытворчасці і актыўны ўдзел у культурным жыцці на Дошку Гонару будуць унесены лепшыя прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый. 

Такая высокая ацэнка — гэта, вядома, вынік сумесных намаганняў усяго працоўнага калектыву, дзе кожны спецыяліст на сваім месцы. 

Пасля афіцыйнай часткі найлепшыя работнікі атрымаюць пасведчанні і кветкі. Запрашаюць усіх жыхароў і гасцей Варшавы і неабыякавых грамадзян на ўрачыстае ўзнагароджанне. 



Уваход вольны. Працуе выстава да 1 ліпеня. 




Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебск у лініях Давіда Якерсона» ў Віцебску

17.03.2026 10:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Фэст мастацтваў «Арт-Мінск» у Мінску

30.04.2026 19:00 - 07.06.2026 17:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Сустрэча «ЛабаРАторыя паэтычнай метафізікі» ў Мінску

27.05.2026 (19:00 - 21:00) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

ДСП у Варшаве

06.06.2026 (19:30 - 21:30) Beer Station Praga (ul. Ząbkowska 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ