Казкі “Снежка и Мышка” Ані Хітрык і чэшская гісторыя “Тры арэшкі для Папялушкі”

05.01.2021 18:00 - 19:00 @myozby Прагляд вольны

24, 29 снежня і 5 студзеня, напярэдадні Калядаў і Новага года, на @myozby адбудуцца “казачныя” эфіры для дзяцей, якія зараз знаходзяцца ў РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі. Вершы і чароўныя казкі прачытаюць Аня Хітрык, Андрусь Такінданг, Уладзімір і Злата Глотавы і іншыя вядомыя музыкі, артысты і акцёры. Онлайн-сустрэчы прайдуць у межах дабрачыннага праекта «Скрыні храбрасці».

Праграма “казачных” эфіраў OZ:

  • 24 снежня, 20:00 - 21:00, казкі “Гаршчэчак кашы” і “Маленькая елачка”. Чытаюць Уладзімір і Злата Глотавы, артысты тэатра “БУСЫ”.
  • 29 снежня, 19:30 - 20:30, гісторыя “Мама Му ўяўляе” Ю.Вісландэр і С.Нурдквіста, вершы “Звяры, якіх ніхто не бачыў, апроч нас” У.Старка, у перакладзе на беларускую Надзеі Кандрусевіч. Чытаюць музыкі Андрусь Такінданг і Акварэлія Валадзько.
  • 5 студзеня, 18:00 - 19:00, прагучаць казкі “Снежка и Мышка” Ані Хітрык і чэшская гісторыя “Тры арэшкі для Папялушкі”.

Паслухаць добрыя зімовыя казкі, а таксама падзяліцца святочным настроем OZ запрашае ўсіх. Каб далучыцца да трансляцыі, дастаткова зайсці на @myozby у пазначаны час. Пра ўсе эфіры можна даведацца з навінаў і сацыяльных сетак OZ.

Даведка
«Скрыні храбрасці» — сумесны дабрачынны праект кампаніі OZ і Цэнтра «ПОРА» ў падтрымку дзяцей з анкалагічнымі захворваннямі. Ініцыятыва стартавала 01 кастрычніка, за тры месяцы колькасць «Скрыняў храбрасці» вырасла з 2 да 13. Зараз «Каробкі храбрасці» ўсталяваны ў 6-ці рэгіянальных і ў 6-ці сталічных крамах OZ, на складзе кампаніі; падарункі з іх, а таксама ўнёсак OZ штомесяц накіроўваюцца адрасатам.


Вам можа быць цікава

Начны квэст-экскурсія па Коласавай сядзібе ў Мінску

22.07.2025 (22:00 - 23:50) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Ідрак Мірзалізадэ ў Варшаве

01.08.2025 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16,)

Вандроўка з Мінска па Стаўбцоўшчыне

02.08.2025 (09:00 - 17:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ