Кітайскія навукоўцы прааналізавалі рост Мінска за 30 год: да якіх высноў яны прышлі?

Даследаванне групы кітайскіх навукоўцаў на чале з супрацоўнікамі Уханьскага ўніверсітэта апублікавана ў апошнім нумары Journal of Urban Management. Яны правялі ўсебаковы аналіз пашырэння гарадской забудовы ў Мінску з 1990 па 2020 год, піша тэлеграм-канал De facto. Беларуская навука.

Analiz rostu bielaruskaj stalicy


На дыяграме: шэры колер — забудова на 1990 год, сіні — пашырэнне ўскраін, зялёны — запаўненне, чырвоны — скачок-пашырэнне

За гэты час гарадская тэрыторыя Мінска павялічылася на 93,3%, а плошча забудовы — на 87,2%. Пры гэтым з пашырэннем ускраін назіралася ўшчыльненне ўнутранай забудовы, што падкрэслівае інтэграцыю розных формаў развіцця. Даследнікі адзначылі ў аналізе аптымізацыю ўнутраных гарадскіх структур, павышэнне эфектыўнасці землекарыстання і ахову навакольнага асяроддзя.

Аналіз росту беларускай сталіцы ўносіць уклад у стратэгічнае разуменне ўстойлівага гарадскога планавання і аптымізацыі землекарыстання ў гарадах, якія хутка ўрбанізуюцца, лічаць навукоўцы.