ПАДЗЕЯ ДНЯ: Харэаграфічны перформанс Вольгі Рабецкай «Чатыры сцэны» ў Берліне

28.08.2024 - 29.08.2024 20:00 - 21:00 ACUD Theater (Veteranenstraße 21) 15 еўра


У сераду і чацвер, 28 і 29 жніўня, у Берліне адбудзецца танцавальны перформанс Вольгі Рабецкай «Чатыры сцэны».






Дата: 28 і 29 жніўня

Час: 20.00 (час мясцовы)

Месца: ACUD Theater, Veteranenstraße 21, Берлін 




Персанажы тут прадстаўляюць чатыры розныя, але звязаныя сітуацыі на шляху да пошуку сябе. Яны выкарыстоўваюць тэатр, сучасныя медыя і танец, каб расказаць свае гісторыі.

Сцэна першая распавядае пра сістэму, якая падаўляе і карае любую форму асабістай ініцыятывы, каб паставіць грамадзян на іх месца.

 Сцэна другая паказвае, што адбываецца, калі вы вырашаеце не падпарадкоўвацца, каб дазволіць сабе быць тым, кім вы ёсць.

 Сцэна трэцяя ператвараецца ў цішыню, якая непазбежна наступае за эмацыйнымі ўсплёскамі папярэдніх сцэн.

Сцэна чацвёртая распавядае пра партнёрства двух кітоў, якія плаваюць побач. Яны адчуваюць сябе гэтак жа камфортна разам, як і паасобку адзін ад аднаго. Яны патрэбны адзін аднаму, але не баяцца адзіноты. 


«Чатыры сцэны» — першая харэаграфічная праца танцоркі і акторкі Вольгі Рабецкай.


 Працягласць — 40 хвілін. 


Квіткі коштам 15 еўра поўны і 10 еўра льготны бярыце па спасылцы.







Вам можа быць цікава

Выстава «Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Кракаве

01.03.2026 12:00 - 19.04.2026 18:00 Музей Яна Паўла II (ul. Totus Tuus, 34)

Выстава «Брэстчына этнаграфічная» ў Брэсце

03.04.2026 16:30 - 10.05.2026 17:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

Выстава Уладзіміра Акулава «Позірк з паднябесся» ў Віцебску

10.04.2026 10:00 - 31.05.2026 17:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

«Relikt» у Кракаве

24.04.2026 (20:00 - 22:00) GARAGE PUB (Marszałka Józefa Piłsudskiego 27)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ