Выстава Антона Радзівонава «Мутацыя памяці» ў Варшаве

26.04.2026 - 10.05.2026 18:00 - 17:00 прастора МІТ (Stalowa 36) Бясплатнае
У нядзелю, 26 красавіка, у Варшаве адкрываецца выстава Антона Радзівонава «Мутацыя памяці» да 40-й гадавіны Чарнобыльскай катастрофы.

За дзесяцігоддзі, якія мінулі з дня катастрофы, сфармавалася цэлая міфалогія страху перад нябачным.

Зона адчужэння стала прасторай уяўлення, дзе нарадзіліся выявы мутантаў як адказ на калектыўную трывогу.

У сваіх працах спадар Антон звяртаецца да гэтай спадчыны праз сучасную экалагічную перспектыву. Кібер-казюркі і марскія істоты паўстаюць як новыя «хімеры» — знакі жыцця, змушанага адаптавацца да змененага чалавекам міру.

Выстава «Мутацыя памяці» — пра шлях ад чарнобыльскіх легенд да мастацкага прагнозу: у якіх формах жыццё працягне існаваць у рэальнасці, якую мы самі змянілі.

У межах вернісажу адбудзецца лекцыя «Праз 40 гадоў: як Чарнобыль змяніў свет і чалавека».

Лектар — Уладзімір Зуеў, старшыня праўлення фонду «Неруш Натура», эколаг, педагог.

Уваход вольны, будуць удзячныя за данат.



Вам можа быць цікава

Паша Крывец у Берліне

20.05.2026 (20:00 - 22:00) Kara Kas Bar (Kurfürstenstraße 9)

Спектакль «Чорт і баба» ў Брэсце (16+)

21.05.2026 (20:00 - 22:00) Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы (вул. Леніна, 21)

Białystok Music Fest у Беластоку

22.05.2026 (19:00 - 22:00) Beer4U (ul. Legionowa 14/16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ