ПАДЗЕЯ ДНЯ: Хармс па-беларуску ў Мінску: прэм'ера спектакля

08.04.2023 - 09.04.2023 19:00 - 21:00 Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі (вул. Крапоткіна, 44) ад 23 рублёў

Гэтымі выходнымі, 8 і 9 красавіка, у рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі — прэм’ера спектакля «Вось я і прыйшла!» паводле Данііла Хармса. Хармс загучыць па-беларуску!



 Дата: 8 і 9 красавіка

Час: 19.00

Месца: РТБД, вул. Крапоткіна, 44, Мінск


Спектакль «Вось я і прыйшла!» — прастора парадоксу, гратэску і гульні падсвядомасці галоўнага героя.

Завітайце ў дзіўны, поўны абсурду свет пісьменніка, які аднойчы атрымлівае замову напісаць твор. На дапамогу нашаму герою прыходзіць Старая. Старая? А потым яшчэ адна... І яшчэ адна... Яны рознымі спосабамі заклікаюць пісьменніка пісаць: то ўгаворваюць яго, то супакойваюць, то б’юць, то пужаюць, то абдымаюць, то знікаюць. Хто гэтыя Старыя і ці рэальныя яны наогул?..

Вось што кажа пра спектакль рэжысёр Аляксандр Бародка: «Спектакль „Вось я і прыйшла!“ — увасабленне ўсіх відаў мастацтваў. Глядач знойдзе тут і творы Казіміра Малевіча, і вершы Хармса, пакладзеныя на музыку, таму што стыль аўтара вельмі меладычны. Музыка будзе вельмі разнажанравая: і кабарэ, і госпел-джаз, і народная песня...»

Рэжысёр — Аляксандр Бародка

Мастак-пастаноўшчык — Юрый Саламонаў

Мастак па касцюмах — Марына Алекна

Кампазітар — Аляксандр Гембіцкі

Пераклад — Марыя Пушкіна


Квіткі коштам ад 23 рублёў ё па спасылцы.







Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Выстава Юліі Стратовіч CLOWNERY ў Варшаве

12.06.2026 19:00 - 12.07.2026 18:00 House of Storks (Mickiewicza 18B)

Выстава Юліі Качур «Тое, што замкнёна ўнутры, цісне на рэбры цішыні» ў Мінску

08.07.2026 19:00 - 20.08.2026 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Вандроўка з Мінска па Паўночнай Стаўбцоўшчыне

18.07.2026 (09:00 - 19:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ