BirdRace-2026 надыходзіць!

05.09.2026 06:00 - 18:00 (уся Беларусь) Бясплатнае
У суботу, 5 верасня, Беларусі — адкрыты чэмпіянат па спартыўнай арніталогіі BirdRace-2026. Сёлета яго ладзіць Клуб200.

На працягу 12 гадзін зарэгістраваныя каманды будуць шукаць птушачак па ўсёй краіне, каб убачыць як мага больш відаў. 

Сёлета спаборніцтвы пройдуць у змешаным фармаце: каманда можа фінішаваць у Тураве, дзе падвядуць вынікі, або ў любым іншым месцы Беларусі.

Што трэба рабіць?

  • Сабраць каманду з 3 або 4 чалавек (не больш за аднаго ўдзельніка да 18 гадоў).
  • 5 верасня з 6 раніцы да 6 вечара выправіцца ў гонку за птушкамі на тэрыторыі Беларусі.
  • А каб перамагчы ў чэмпіянаце, трэба за 12 гадзін убачыць ці пачуць больш відаў птушак, чым іншыя каманды.
  • Заяўку на ўдзел трэба адправіць адразу на два адрасы: borodin84@gmail.com і nataliakarlionova@yandex.by

У тэксце заяўкі пазначце:

  • назву каманды;
  • месца старта;
  • імя і прозвішча капітана;
  • імя і прозвішча іншых удзельнікаў каманды;
  • кантактную інфармацыю (e-mail і нумар мабільнага тэлефона);
  • ці будзе каманда фінішаваць у Тураве.

Удзел у чэмпіянаце бясплатны, а правілы і падрабязнасці — па спасылцы. Заяўкі прымаюцца да 12:00 4 верасня.



Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Сустрэча размоўнага клуба ва Уроцлаве

06.09.2026 (15:30 - 17:30) (паведамяць удзельнікам)

Народзіны стэндап-клуба «lokal» у Варшаве

06.09.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Сустрэча з Настай Кудасавай у Празе

10.09.2026 (19:00 - 21:00) Cafe Time Music – Kavárna Muzea Hudby (Karmelitská 2, 118 00 Malá Strana)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ