ХХVІ Гарэцкія чытанні “Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць”

19.04.2018 10:00 - 10:00 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М.Багдановіча, 13) Бясплатнае

19 красавіка 2018 г. у 10.00 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца штогадовая Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя — ХХVІ Гарэцкія чытанні “Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць”, прысвечаная 125-годдзю Максіма Гарэцкага. У рамках канферэнцыі адбудзецца прэзентацыя кнігі “Максім Гарэцкі. Вернасць высокім ідэалам”, якая выйшла ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” (укладальнікі: Радзім Гарэцкі і Віктар Шніп).

Максім Гарэцкі (1893-1938) – беларускі пісьменнік, літаратуразнаўца, лексікограф, фалькларыст, адзін з пачынальнікаў нацыянальнай мастацкай прозы, выступаў з навуковымі дакладамі па літаратуразнаўстве і фалькларыстыцы, друкаваў артыкулы пра творчасць многіх савецкіх пісьменнікаў, рабіў фальклорныя запісы. Максім Гарэцкі з’яўляецца аўтарам першай “Гісторыі беларускае літаратуры”, “Хрэстаматыі беларускае літаратуры. ХІ век – 1905 г.”,  літаратурна-крытычнай працы “Маладняк” за пяць гадоў. 1923-1928”, “Маскоўска- беларускага слоўніка” (з Г.Гарэцкім), “Беларуска-расійскага слоўнічка”, “Практычнага маскоўска-беларускага слоўніка” (з М.Байковым), эпапеі “Камароўская хроніка”, рамана “Віленскія камунары”, аповесцей “Ціхая плынь”, “Дзве душы” і інш. У 1928 годзе выйшаў зборнік “Народныя песні з мелодыямі”, падрыхтаваны Максімам Гарэцкім у суаўтарстве з кампазітарам Ягоравым, у якім змешчана 318 беларускіх песень, запісаных Гарэцкім ад маці.

Гаўрыла Гарэцкі (1900-1988) – вядомы беларускі геолаг, географ і эканаміст, дэмограф, археолаг, грамадскі дзеяч; адзін з заснавальнікаў і акадэмік Беларускай акадэміі навук, доктар геолага-мінералагічных навук, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, адзін са стваральнікаў “Маскоўска-беларускага слоўніка” (1918). Гаўрыла Гарэцкі апублікаваў больш за 160 навуковых прац, у тым ліку па фальклоры, дэмаграфіі, эканоміцы сельскай і лясной гаспадаркі, археалогіі, артыкулы і ўспаміны пра М.Горкага, Я.Коласа, Я.Купалу, М.Гарэцкага і інш.

Штогод у Гарэцкіх чытаннях, якія ладзяцца з 1992 года, удзельнічаюць каля 50 літаратуразнаўцаў, моваведаў, гісторыкаў і інш.  Па выніках навукова-практычнай канферэнцыі выдаюцца зборнікі матэрыялаў.

Арганізатарамі канферэнцыі выступаюць Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Рэспубліканскі фонд імя братоў Гарэцкіх, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М.Багдановіча, 13).

Кантактны тэлефон: 335-44-47.

Электронная пошта: bellitmuseum@tut.by


Вам можа быць цікава

Выстава Паўла Камарца «Іншае жыццё дрэва» ў Гродне

17.04.2025 16:00 - 12.05.2025 19:00 Цэнтр раместваў «Спадчына» (вул. Рэйманта, 12)

Сустрэча з Маляванычам у Кракаве

10.05.2025 (14:00 - 16:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Канцэрт хору «Гук Цішы» ў Варшаве

11.05.2025 (19:00 - 21:00) Kościół pw. Dzieciątka Jezus (Stefana Czarnieckiego 15)

Света Бень у Познані

15.05.2025 (20:30 - 23:00) MY pod sceną (27 grudnia 8/10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ