Кінафэст «Паўночнае ззянне» ў Вільні

04.11.2024 - 06.11.2024 18:30 - 21:00 кінацэнтр «Skalvija» (A. Goštauto g. 2) 7,35 еўра


 У панядзелак, 4 лістапада, у Вільні распачнуцца афлайн-сеансы кінафэста «Паўночнае ззянне».







 Дата: з 4 па 6 лістапада

Месца: кінацэнтр «Skalvija», A. Goštauto g. 2, Вільня




Вось якая будзе праграма:

4 лістапада ў 18:30 «Песні Зямлі», фільм адкрыцця, дзе на вялікім экране разам з татам рэжысёркі мы выпраўляемся ў казачнае падарожжа па некранутых кутах прыроды Нарвегіі.

5 лістапада ў 19:00 «Працэсы», зборнік сатырычных навел Андрэя Кашперскага пра мінулае, сучаснае і будучае Беларусі, даведзенае да абсурду.



6 лістапада ў 19:00 Праграма беларускіх кароткаметражак:

 «Непажаданае сваяцтва» — даследаванне сістэмнасці ​​ваенных злачынстваў ва Украіне і ўласнай адказнасці кожнага за вайну.

«Чамадан» — заснаваныя на бытавых дробязях драматычныя сведчанні маладых людзей, вымушаных у фатальны час войнаў і рэпрэсій прымаць вокамгненныя рашэнні наконт сваёй будучыні.

 «Скрозь святло» — меладрама, дзе нацыянальная траўма суседнічае з барацьбой жанчыны за свае правы.

«Кут чужога шчасця» — актуальная стужка, якая раскрывае тэму хатняга гвалту ў беларускіх рэаліях.

 «Кроў і караоке» — «жамчужына» аб сіле насмешлівага лёсу ад меланхалічнага паэта Юрыя Сямашкі. 




Квіткі коштам 7,35 еўра можна набыць па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Выстава пісанак «Знакі жыцця» ў Заслаўі

10.04.2025 11:00 - 01.06.2025 17:00 Музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, д.13)

Выстава «Радуніца» ў Беластоку

26.04.2025 16:00 - 18.05.2025 19:00 Chill Time Club (Святога Роха 5/32)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ