Кінакаляды ў Тбілісі

28.12.2022 19:00 - 21:00 ------------ Бясплатнае

У сераду, 28 снежня, традыцыйны беларускамоўны нэтворкінг у Тбілісі пройдзе ў незвычайным фармаце.



Дата: 28 снежня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: 500 метраў ад метро Плошча Свабоды (дакладны адрас дашлюць удзельнікам асабісты), Тбілісі 


Будзе кінасеанс па выніках чэленджу «КінаКаляды48», які ладзілі ў Вільні ды анлайн. Камандам было прапанавана зняць калядныя кароткаметражныя фільмы за 48 гадзін.

І вынікам сталі 14 кароткаметражных фільмаў, знятыя ў Вільні, Варшаве, Кракаве, Тбілісі і Менску.

То прыходзьце паглядзець, што атрымалася, і прыносьце ласункі да гарбаты.

Пасля прагляду будзе абмеркаванне!

Уваход вольны, але ж рэгіструйцеся па спасылцы, бо месцаў абмежавана!




Вам можа быць цікава

Выстава «Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы» ў Мінску

21.08.2026 10:00 - 04.10.2026 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (пераходная галерэя) (К. Маркса, 24)

Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі

26.09.2026 (12:00 - 16:00) музей-сядзіба Міцкевічаў «Завоссе»

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ