Кінаклуб «ЭТНАфільМЫ» глядзіць «Прыгоды Несцеркі» у Гомелі

12.11.2022 14:00 - 16:00 філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а) ад 1,5 рублі

У суботу, 12 лістапада, філіял Веткаўскага музея запрашае ўсіх маленькіх мультфільмаманаў і іх бацькоў у кінаклуб «ЭТНАфільМЫ» на супольны прагляд поўнаметражнага беларускага мультфільма «Прыгоды Несцеркі» пад гарбатку ды размовы.



Дата: 12 лістапада

Час: 14.00

Месца: філіял Веткаўскага музея, пл. Леніна, 4а, Гомель 

Мультфільм складаецца з 8 гісторый, у якіх Несцерка знаходзіць выйсце з няпростых сітуацый: ператварае гліняныя збаны ў музычны інструмент, перамагае крыважэрнага Цмока, знаходзіць управу на Ліха, якое пасялілася ў іх доме. Багата іншых розных прыгод чакаюць героя і яго вясёлую кампанію.

Пасля прагляду будзе цёплая гутарка за кубкам смачнага ўзвару з пачастункамі.

Кошт: для дзяцей — 1,5 рублі, для дарослых — 3 рублі. Працягласць мультфільма — 1 гадзіна.






Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

«Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Вене

09.08.2026 11:30 - 30.08.2026 17:00 St.-Elisabeth-Kirche der Pfarre zur Frohen Botschaft (St.-Elisabethplatz 9)

«Dranik Fest 2026» у Рэдмандзе

15.08.2026 (16:00 - 21:00) (21820 NE, 56th St)

Баль у Гомелі

15.08.2026 (16:00 - 20:00) набярэжная р. Сож (пляцоўка каля Лебядзінай сажалкі)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ