Кінапаказ фільма «Чарнобыльскія бабулі» ў Варшаве

24.04.2024 19:00 - 21:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11) Бясплатнае

24 красавіка у Музеі Вольнай Беларусі у межах Чарнобыльскага тыдня пройдзе кінапаказ стужкі Эн Богарт і Холі Морыс «Чарнобыльскія бабулі».


Дакументальная стужка 2015 года расказвае неверагодную і кранальную гісторыю прыкладна ста жанчын, якія жывуць у радыёактыўнай чарнобыльскай зоне адчужэння і нягледзячы ні на што не хочуць з’язджаць з небяспечнай, але сваёй зямлі.

Стужка, створаная Эн Богарт і Холі Морыс, сабрала шмат узнагарод, але незаслужана мала вядомая беларускім гледачам. У некаторых гарадах арганізатары абяцаюць абмеркаванне і дыскусію па праглядзе фільма.

Дата: 24 красавіка

Час: 19:00.

Месца: Музей Вольнай Беларусі, Варшава, ul. Foksal 11

Фільм паказваецца на мове арыгінала з англійскімі субтытрамі.

Мерапрыемства бясплатнае, патрэбна рэгістрацыя.

Мерапрыемства арганізавана ў межах Чарнобыльскага тыдня, які ладзіць Экадом.


Вам можа быць цікава

Выстава Барыса Аракчэева «Вобразы мілыя роднага краю» ў Мінску

08.05.2026 17:00 - 22.05.2026 18:00 музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

IDAHOBIT Fest у Варшаве

17.05.2026 (15:00 - 19:00) (паведамяць па рэгістрацыі)

Майстар-клас па відзіках на лецішчы Быкава ў Ждановічах (6+)

23.05.2026 (14:00 - 16:00) Музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ