Мікола Дзядок і яго кніга ў Вільні

31.05.2026 18:00 - 20:00 Zołak Micro Art Residence (Vytenio gatvė 50d) Бясплатнае
У нядзелю, 31 траўня, у Вільні адбудзецца прэзентацыя кнігі Міколы Дзядка «Апавяданні з кішэняў. Гарадзенская крытая ў імёнах і асобах».

Гэта першая кніга, напісаная спадаром Міколам пасля вызвалення.

У ёй аўтар выклаў досвед самага цяжкага перыяду свайго зняволення: 7 месяцаў у так званых «кішэнях» — маленькіх адзіночках у закутках Гарадзенскай турмы. Адзіночках, у якіх увесь час паміраюць людзі.

На прэзентацыі спадар Мікола:

  • коратка пройдзецца па змесце кнігі;

  • падрабязна раскажа аб метадах вярбоўкі агентуры ў Гродзенскай турме;

  • падзеліцца тымі спосабамі выратавання псіхікі, якія дапамаглі мне пазбегнуць самагубства і ментальнага засмучэнні.


На мерапрыемстве вы зможаце набыць кнігу на беларускай і расійскай мовах.

Уваход вольны.



Вам можа быць цікава

Выстава малюнкаў палітвязняў у Празе

21.05.2026 10:00 - 21.06.2026 18:00 Беларуская клубоўня (5. května 32)

Выстава Лізы Дземух «This is She» ў Варшаве

23.05.2026 19:00 - 06.06.2026 19:00 прастора МІТ (Stalowa 36)

Выстава «Нулявы цыкл» у Мінску (12+)

28.05.2026 12:00 - 21.06.2026 20:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Акустычны Уладзімір Пугач у Лісабоне

16.06.2026 (20:00 - 22:00) Ferroviário (Rua de Santa Apolónia 59)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ