Адкрыццё фестываля акадэмічнай арганнай музыкі Ars Magna Organi ў Пінску

30.05.2026 15:30 - 17:30 Катэдральны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, (вул. Леніна, 18,) Бясплатнае

У суботу, 30 траўня, у пінскім Катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі адбудзецца першы канцэрт фестываля акадэмічнай арганнай музыкі Ars Magna Organi



Выступяць «Камерныя салісты Мінска» пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Зубава. 

Праграма такая:
 

«Гарманічнае богаслужэнне» Георг Філіп Тэлеман (1681-1767) 

  •  Кантата «Упрыгожце радаснае свята» («Schmückt das frohe Fest mit Maien») 
  •  Кантата «Твае мёртвыя будуць жыць» («Deine Toten werden leben») 
  •  Мотэт «Падніміце сцяг на зямлі» («Werfet Panier auf im Lande») 
  •  Кантата «Хрыстос у сьвятым прытворстве» (Den Christen mischt Christus, durch heilg’s Verstellen) 
  •  Кантата «Ах, Госпадзе! як руйнуюць сэрцы» («Ach Gott! Wie beugt der Eltern Herze») 
  •  Мотэт «Ды дабраславіць нас Бог» («Es segne uns Got») 


Фестываль доўжыцца да 4 кастрычніка. 

Усяго маюць адбыцца 97 канцэртаў на сямі гістарычных (Пінск, Пружаны, Ружаны, Мядзведзічы, Іўе, Ліда, Парэчча) і адным сучасным (Лагішын) арганах, а таксама з удзелам электрааргана (Іванава), клавесіна (Пружаны і Пінск) і раяля (Пінск, гарадская канцэртная зала). 

Глядзіце поўную праграму фэста па спасылцы ды плануйце вандроўкі, каб паслухаць, як гучаць розныя беларускія арганы. 

Уваход вольны. 




Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ