“Кірмаш праектаў для Маладзечна”: як палепшыць жыццё горада?

24.11.2016 18:00 - 18:00 Адукацыйны цэнтр “Адкрытая прастора” (Маладзечна, вул. Валынца, 12Б) Уваход вольны

У кастрычніку на платформе Talaka.by стартаваў конкурс крэатыўных ідэй “Кірмаш праектаў” для Маладзечна, арганізаваны культурніцкай кампаніяй “Будзьма беларусамі!” і Школай маладых менеджараў публічнага адміністравання SYMPA.

Кірмаш праектаў – гэта конкурс ідэй, якія здольныя вырашыць культурніцкія і/ці сацыяльныя праблемы гарадской прасторы, дзякуючы якому аднадумцы знаходзяць партнёраў для ўвасаблення задумы. Для нашай краіны гэта новы фармат публічных мерапрыемстваў. Некалькі гадоў кампанія “Будзьма беларусамі!” паспяхова ладзіць такія конкурсы ў розных гарадах Беларусі з мэтай дапамагчы ў вырашэнні важных пытанняў і палепшыць жыццё мясцовых жахароў.

Цэлы месяц на платформе Talaka.by збіраліся і абмяркоўваліся ідэі, праходзіла галасаванка. І цяпер аўтары праектаў маюць магчымасць публічна прэзентаваць свае задумы шырокай публіцы.

24 лістапада ў адукацыйным цэнтры “Адкрытая прастора” ў Маладзечне адбудзецца Кірмаш праектаў. Усе прысутныя атрымаюць магчымасць натхніцца досведам актыўных і цікавых людзей роднага горада, а аўтары ідэй змогуць атрымаць экспертную і народную ацэнку свайго праекта, апрабуюць і прарэкламуюць свае задумы. Акрамя гэтага, Кірмаш праектаў – выдатны шанец знайсці аднадумцаў і партнёраў, пляцоўкі і рэсурсы, стаць культурным героем не толькі ў Маладзечне, але і ва ўсёй краіне!

Такім чынам, увечары найбліжэйшага  чацвярга будуць прадстаўленыя 14 праектаў:

“Танцавальны тур па грамадскіх месцах Маладзечна” (Воля Трубач) – арганізацыя танцавальных вечарын у грамадскіх месцах;

“Гарадок вядомы і невядомы” (Аляксей Жахавец) – напаўненне і прасоўванне сайта пра мястэчка Гарадок і яго наваколле;

“Валанцёрская відэастудыя” (Руслан Кісялёў) – рэалізацыя крэатыўных праектаў і развіццё творчага патэнцыялу праз стварэнне відэаролікаў;

“Праспект “РГ” (Наталля Тур) – новы фармат культурнага адпачынку і знаёмства з мясцовымі навінамі;

“Прыхаванае вякамі” (Алеся Каролік) – відэапраект пра дзейнасць выбітных асоб Маладзечна;

Клуб рэгіянальных мастакоў (Алена Скабло) – актывізацыя мастацкага жыцця ў горадзе праз стварэнне мастацкага аб’яднання;

Cinema Verite” (Вольга Пятрова) – стварэнне дзіцячай кінашколы;

“Акно ў мінулае” (Яўген Марушка) – серыя адукацыйных семінараў, прысвечаных  культуры і традыцыям Беларусі;

“Папулярызацыя міжваеннай архітэктуры Маладзечна” (Уладзімір Садоўскі) – раскрыццё малавядомых старонак гісторыі Маладзечна на прыкладзе міжваеннай архітэктуры горада;

“Музей выцінанкі” (Наталля Сухая) – стварэнне прасторы для рэалізацыі творчых праектаў мастацкага і этнаграфічнага характару;

Міні-парк “Уша” (Руслан Кісялёў) – арганізацыя новага гарадскога аб’екта адпачынку, спорту і культуры;

“Здаровы горад!” (Андрэй Буслаўскі) – ідэя стварэння велаінфраструктуры ў Маладзечне;

“Забаўлянкі-выцінанкі”(Вольга Бабурына) – выданне і распаўсюд серыі паштовак з выцінанкамі і лекаламі на праз выставы, прэзентацыі і варштаты;

“Горад майстроў” (Павал Хаванскі) – серыя майстар-класаў па народным рамёствам для ўсіх зацікаўленых.

Зацікавілі тэмы? Хочаце быць у курсе, куды рухаецца супольнасць самых актыўных і творчых людзей Маладзечна? Адчуваеце ў сабе здольнасць дапамагчы? Прыходзьце на Кірмаш!

Не заставайцеся ўбаку! Разам мы можам зрабіць неверагоднае!

24 лістапада

Адукацыйны цэнтр “Адкрытая прастора” (Маладзечна, вул. Валынца, 12Б)

18:00

Уваход вольны!

Даведкі: (29) 712–18–03, budzma.by, talaka.by.

Сачыце за “Кірмашом праектаў” у сацыяльных сетках Вконтакте і Facebook.


Вам можа быць цікава

Майстар-клас па вырабе лялькі Купавкі ў Гомелі

05.07.2025 (12:00 - 14:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а)

Купалле ў Бярэзінскім запаведніку

05.07.2025 (19:00 - 23:00) возера Плаўна

Экскурсія па Спасавай слабадзе ў Гомелі

12.07.2025 (10:00 - 13:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а)

Спектакль «Па што ідзеш, воўча?» ў Авіньёне

15.07.2025 (20:30 - 22:00) Le Rouge Gorge (Place de la Mirande)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ