Кірмаш праектаў для Мінскага рэгіёна: другая прэзентацыя праектаў у Барысаве

14.12.2017 18:30 - 18:30 Антыкафэ “Happy time” (г. Барысаў, вул. Будаўнікоў, 30а) Уваход вольны

Гарадскі агарод, майстар-класы для дзяцей, танцавальныя вечарыны — гэтыя і іншыя задумы прадставяць жыхары Жодзіна, Смалявічаў, Барысава і Мінска на другой публічнай прэзентацыі ідэй у рамках Кірмашу праектаў.

У лістападзе кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання “СІМПА” абвясцілі Кірмаш праектаў для Мінскага рэгіёна. Збор паспяхова завершаны, шэраг цікавых ідэй быў прадстаўлены грамадскасці падчас прэзентацыі ў Мінску, а 14 снежня Кірмаш праектаў едзе ў Барысаў!. Ва ўтульнай атмасферы антыкафэ “Happy time” адбудзецца другая публічная прэзентацыя Кірмашу праектаў для Міншчыны.

Падчас прэзентацыі аўтары прадставяць свае ідэі шырокай публіцы, атрымаюць парады экспертаў і народную ацэнку, сустрэнуцца з зацікаўленымі людзьмі. Пасля экспертная рада цягам тыдня адбярэ найбольш цікавыя ідэі і дапаможа ў іх рэалізацыі.

Усе прысутныя атрымаюць магчымасць натхніцца досведам актыўных і цікавых людзей роднага горада і наваколля. Акрамя гэтага, Кірмаш праектаў — выдатны шанец знайсці аднадумцаў і партнёраў, пляцоўкі і рэсурсы, стаць культурным героем не толькі ў сваім горадзе, але і ва ўсёй краіне!

Калі вы мяркуеце, што жыццё ў вашым рэгіёне недастаткова цікавае,

калі маеце жаданне змяніць альбо разнастаіць яго,

калі хочаце пазнаёміцца з аднадумцамі — актыўнымі, цікавымі і дасведчанымі патрыётамі сваіх гарадоў,

не прапусціце магчымасць падтрымаць аўтараў і выказаць сваю зацікаўленасць у жыцці рэгіёна і прыходзьце 14 снежня на прэзентацыю культурніцкіх ідэй “Кірмаш праектаў”!

Антыкафэ “Happy time”

Барысаў, вул. Будаўнікоў, 30а

Пачатак у 18:30

Уваход вольны!

Даведкі: (29) 712–18–03, www.budzma.by

Сачыце за “Кірмашом праектаў” у сацыяльных сетках Вконтакте і Facebook

Глядзіце таксама:

“Падарыце старшыні райвыканкама сабаку”. Чарговы “Кірмаш праектаў” адбыўся ў Мінску


Вам можа быць цікава

Выстава «Ван Гог. Ван Лаў» у Гомелі

03.09.2025 17:00 - 16.11.2025 19:00 галерэя Вашчанкі (пр-т Леніна, 43)

Камедыйнае дэйтынг-шоў у Кракаве

13.11.2025 (19:00 - 21:00) Chicago Bar (ul. Sawkowska 11)

Майстар-клас па вырабе вясельнага вяночка

15.11.2025 (12:00 - 13:00) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ