У Вільні пройдзе паказ фільма пра Алеся Бяляцкага

У віленскім кінатэатры «Skalvija» 8 красавіка, а 19:30 адбудзецца паказ дакументальнага фільма Bialiatski / Unbroken, прысвечанага беларускаму праваабаронцу, дысідэнту і лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму, піша reform.news.

Afiša

Стваральнікі стужкі (рэжысёр Эймантас Беліцкас, сцэнарысты Александрына Глагольева, Жорж Бланк) паказваюць гісторыю чалавека, якога часта называюць «Усходнееўрапейскім Нэльсанам Мандэлам». Праз успаміны блізкіх і паплечнікаў раскрываецца не толькі ягоная барацьба з аўтарытарнай сістэмай, але і асабістае — падтрымка, любоў і салідарнасць.

Alieś Bialiacki
Фота: skalvija.lt

Стужка ўключае архіўныя кадры судоў, асабістыя матэрыялы і гісторыі салідарнасці з розных краін. Яна таксама закранае тэму падтрымкі паміж палітвязнямі і сілу чалавечых сувязяў нават ва ўмовах ізаляцыі.

Асобная частка фільма знятая ў Вільні — тут зафіксаваныя першыя дні волі Бяляцкага пасля доўгай разлукі з сям’ёй.

Afiša


Фільм быў зняты кінакампаніяй «Чацвёртая версія», ён ідзе на беларускай, рускай і англійскай мовах з літоўскімі субтытрамі. Постпрадакшн дакументальнага фільма «Бяляцкі / Нязломны» падтрымала ArtPower Belarus.

Стваральнікі плануюць далейшае фестывальнае жыццё фільма і міжнародныя паказы, каб прыцягнуць увагу да сітуацыі ў Беларусі і пашырыць разуменне шматгадовага досведу беларускіх праваабаронцаў.

Пасля паказу адбудзецца дыскусія з камандай фільма. Набыць квіткі можна тут.

Калі вы працуеце ў Літве, вы можаце падтрымаць «Будзьма беларусамі!», пералічыўшы нам 1,2% ад сваіх падаткаў. Вам уласна гэта не будзе каштаваць анічога.

Вось як можна гэта зрабіць