Інтэрнэт-кнігарня knihi.by і старонка кнігарні ў Інстаграме папоўнілі сьпіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. Кнігарня працавала ў інтэрнэце з 2010 году і мела шырокі асартымэнт беларускамоўнай прадукцыі, піша «Радыё Свабода».
Старонка кнігарні Knihi.by, архіўнае фота
Таксама ў сьпіс дадалі 1-ы том «Гістарычных працаў» Аляксандра Цьвікевіча — беларускага гісторыка, палітыка, міністра замежных справаў ва ўрадзе БНР. Падобны крок зрабілі ўлады ў чэрвені 1937 году. Тады выйшаў загад Галоўліту БССР, паводле якога ўсе кнігі Цьвікевіча трэба было спаліць.
У сьнежні таго ж году ў Менску расстралялі і самога Аляксандра Цьвікевіча.
Уключылі ў сьпіс і кнігі сучасных аўтараў: «Апошняе пакаленне» Макара, «Наступны прыпынак — смерць» Камілы Цень і «Там, дзе нас няма» Макса Шнура (Аўтар кнігі Макс Шчур, але ў сьпісе Міністэрства інфармацыі — Шнур).

Макар Валынкін
Працы Цьвікевіча выйшлі ў менскім выдавецтве «Тэхналогія», астатнія кнігі ў выдавецтвах за мяжой: «Янушкевіч» і Skaryna Press.
Калі вы працуеце ў Літве, вы можаце падтрымаць «Будзьма беларусамі!», пералічыўшы нам 1,2% ад сваіх падаткаў. Вам уласна гэта не будзе каштаваць анічога.