«Кірмаш валанцёрства» пройдзе 26 лістапада ў Брэсце

26.11.2016 15:00 - 18:00 Тайм-клуб HIGH VOLTAGE (вул. Дзяржынаскага, 50) Уваход вольны

18 брэсцкіх арганізацый прадставяць сваю дзейнасць на «Кірмашы валанцёрства» 26 лістапада ў Брэсце.

Мерапрыемства пройдзе ў тайм-клубе HIGH VOLTAGE па адрасе: вул. Дзяржынскага, 50.

У праграме: прэзентацыя культурных, экалагічных і дабрачынных арганізацый, майстар-класы, невялікі канцэрт і, вядома ж, магчымасць далучыцца да ўпадабанага праекце.

Арганізатары грамадскай кампаніі «Будзь валанцёрам!», у рамках якой і праводзіцца «Кірмаш валанцёрства», запрашаюць на сустрэчу энтузіястаў і асабліва маладых берасцейцаў.

«Валанцёрства — гэта зносіны з цікавымі людзьмі, новыя знаёмствы, магчымасць праявіць свае таленты і атрымаць задавальненне ад таго, што робіш свет лепш, — кажа Алена Каховіч, каардынатар праекта «Будзь валанцёрам!». — Мы запрашаем прыйсці на кірмаш і выбраць сабе занятак па душы і паслухаць акустычны выступ Вовы Плюмбум».

Будзе некалькі кірункаў і 18 арганізацый, якія чакаюць новых валанцёраў у сваіх шэрагах: культурныя, экалагічнае, дабрачынныя і іншыя. Гэта і грамадская арганізацыя «Сэрца дзецям», кампанія «За вела-Брэст», «Прастора КХ», АРР «Дзедзіч», «Час Зямлі», «Ахова птушак Бацькаўшчыны», грамадскае аб’яднанне «Адмысловая жыццё» і іншыя.

Мэта «Кірмаша валанцёраў» — не толькі спрыяць папулярызацыі валанцёрства, павышаць агульнае разуменне аб валанцёрстве і яго значэнні для грамадства, але і забяспечыць добрыя ўмовы для валанцёрскай дзейнасці ў горадзе Брэсце.

26 лістапада з 15:00 да 18:00, прыходзіць можна ў любы час.

Тайм-клуб HIGH VOLTAGE, вул. Дзяржынскага, 50.

Уваход на кірмаш і канцэрт вольны.

Падрабязнасці па тэлефоне +375298086377, на сайце dzedzich.org і на старонцы vk.com/beavolunteer


Вам можа быць цікава

Выстава «Мастацтва. Сям’я. Традыцыя» ў Гомелі

10.09.2025 17:00 - 12.10.2025 18:00 Музей гісторыі горада Гомеля (вул. Пушкіна, 32)

«Ляпіс Трубяцкі» ў Кракаве

20.09.2025 (20:00 - 22:00) Klub Kwadrat (Stanisława Skarżyńskiego 1)

NAVIBAND у Кракаве

27.09.2025 (20:00 - 22:00) Klub Zaścianek (Józefa Rostafińskiego 4)

SAMOTA і navalach у Варшаве

28.09.2025 (20:00 - 22:00) Pub 2KOŁA (Tunelowa 2b)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ