«Ключавыя гульцы сусветнага і беларускага арт-рынку»: лекцыя ў Мінску

30.03.2022 19:00 - 21:00 Арт Фабрыка (вул. Свярдлова, 2) Бясплатнае

30 сакавіка клуб інтэлектуальнага адпачынку «Факультатыў» ладзіць лекцыю пра сучасны мастацкі рынак і яго ўдзельнікаў. Лектарка — мастацтвазнаўца Дар’я Пушко.



Дата: 30 сакавіка

Час: 19.00 

Месца: Арт Фабрыка, вул. Свярдлова, 2, Мінск

Гаворка пойдзе аб законах і правілах функцыянавання арт-рынку, яго буйных і аўтарытэтных удзельніках, аб адрозненнях міжнароднага і беларускага кантэксту, аб тым, ці выжывуць галерэі класічнага тыпу ў эпоху інстаграма, а таксама аб гульцах другаснага арт-рынку — ключавых аўкцыённых дамах і іх уплыве на цэнаўтварэнне.

Мерапрыемства адбудзецца ў прасторы «Арт Фабрыка», лектарка далучыцца анлайн.

Дар’я Пушко — мастацтвазнаўца, арт-эдвайзерка, лектарка, куратарка «Факультатыва» і курса «Школа калекцыянера».

Кошт удзелу — 50 рублёў. Квіткі толькі анлайн па спасылцы


Вам можа быць цікава

Спас у Суле

(вул. Цэнтральная, 14В/3)

«Піраты і піраткі каралевы Сафіі» ў Капенгагене

22.08.2026 (09:30 - 17:30) Langelinie (2100 København Ø, Denmark)

Квэст «Таямніцы экспазіцый» у Мінску

29.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ