Кнігу “Разрушыцель” Сцяпана Стурэйкі прэзентуюць у афлайне

25.01.2014 12:00 - 17:00 галерэя "Крыга" Бясплатнае

Прэзентацыя электроннай кнігі, выдадзенай “Тваім стылем” у канцы мінулага года, пройдзе ў галерэі “Крыга” ў суботу 25 студзеня. На прэзентацыі будуць прысутныя аўтар, рэдактар і мастацкі рэдактар кнігі.

Прысутныя атрымаюць у падарунак паштоўкі, надрукаваныя Сцяпанам Стурэйкам адмыслова для прамоцыі. Будзе магчымасць пабачыць таксама некалькі ўнікальных папяровых экзэмпляраў выдання. Прэзентацыя пройдзе 25 студзеня ў галерэі “Крыга”. Пачатак у 12.00.           Кніга Сцяпана Стурэйкі “Разрушыцель” – кароткая іранічна-фантастычная аповесць на тэму аховы культурнай спадчыны. Аўтар паспрабаваў праз мастацкую форму наблізіць праблемы, якімі ён займаецца навукова.


Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ