Кніжны клуб ТБМ абмяркуе паноў Кубліцкага ды Заблоцкага анлайн

20.05.2026 20:00 - 22:00 (Анлайн) Бясплатнае
20 траўня, у сераду, кніжны клуб Таварыства беларускай мовы ладзіць анлайн-сустрэчу.

Гэтым разам абмяркуюць казачныя апавяданні Пятро Васючэнкі «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі».

Дзеці, падлеткі, але, хіба, і дарослыя знойдуць у панах многія рысы, якія стануць блізкімі сучаснаму жыццю.

Праз гратэскавую казачнасць аўтар звяртае ўвагу на заганы ды хібы, што не будуць далёкімі для кожнага з нас, але асабліва сакавітая і прыемная мова тэксту заклікае выхопліваць цэлыя фразы на цытаты.

Калі жадаеце абмеркаваць гэты твор у цёплым сяброўскім коле на роднай мове — далучайцеся да адмысловага чата.

Удзел вольны.

Дата: 20 траўня ў 20.00 (час мінскі, гэта 19.00 па Варшаве і 20.00 па Вільні)

Месца: чат кніжнага клуба Таварыства беларускай мовы


Вам можа быць цікава

Выстава «Гармонія свету неглюбскіх ткачых» у Мінску

07.05.2026 17:00 - 27.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Białystok Music Fest у Беластоку

22.05.2026 (19:00 - 22:00) Beer4U (ul. Legionowa 14/16)

Беларускі вясновы пікнік у Бостане

24.05.2026 (12:00 - 15:00) Pequitside Farm (79 Pleasant Street)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ