KRIWI клічуць на загуканне вясны ў Берліне

12.02.2022 12:00 - 14:00 Volkspark Hasenheide Бясплатнае

Музычна-тэрапеўтычны аўтарскі праект ад гурта Kriwi запрашае беларусаў з дзеткамі ды сябрамі на аздараўленчы майстар-клас у берлінскі парк Хазенхайдэ.



Дата: 12 лютага

Час: 12.00 (час мясцовы)

Месца: Volkspark Hasenheide, Берлін

Мэта групавой песеннай тэрапіі — навучыцца скідаць інфармацыйны цяжар, які наваліўся на нас, звязаны з падзеямі ў нашай краіне і ва ўсім свеце, а таксама карыстацца ўласным рэсурсам, абменьвацца дабром, светам, цеплынёй адно з адным.

У праграме:

— аздараўленчыя практыкаванні на расслабленне і зняцце стрэсу;

— дыхальныя практыкаванні, падрыхтоўка да спеваў;

— праца над дыкцыяй і гуказдабываннем;

— інтуітыўны танец i смехатэрапія;

— пастаноўка і дызайн голасу;

— праца над песенным матэрыялам;

— асалода спяваць разам;

— і нарэшце галоўнае: рытуал «Загуканне Вясны»!

Майстар-клас заснаваны на традыцыйных беларускіх песнях.

Удзел — па ахвяраваннях.

Абавязковая рэгістрацыя па адрасе kriwiband@gmail.com.

Форма адзення — свабодная, натуральная, зручны абутак. Вазьміце з сабой цёплае пітво і добры настрой!


Вам можа быць цікава

Выстава «Казкі і паданні майго краю» ў Гродне

23.04.2026 15:00 - 31.05.2026 17:00 абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Савецкая, 8)

Фэст мастацтваў «Арт-Мінск» у Мінску

30.04.2026 19:00 - 07.06.2026 17:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава Івана Русачака «Рух не па коле» ў Гродне

07.05.2026 17:30 - 24.05.2026 17:00 выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Прэзентацыя кнігі Ігара Кулікова ў Вільні ⠀

22.05.2026 (18:30 - 20:00) Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ